Жыхара «Пірсу», які адмаўляўся здымаць БЧБ-сцяг, пакаралі 15 соднямі арышту


Праграміста Іллю Квачэнку затрымалі 4 сакавіка, калі ён па позве прыйшоў у РУУС у Ждановічах. 5 сакавіка суддзя Менскага раёну Антон Колабаў пакараў праграміста 15 соднямі арышту, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Ілля Квачэнка, жыхар менскага кварталу «Пірс», некалькі месяцаў таму вывесіў на гаўбцы бел-чырвона-белы сцяг і адмаўляўся яго здымаць.

2 сакавіка працаўнікі ДАІ сканфіскавалі аўтамабіль Іллі з ягонай уласнай паркоўкі каля дому. 3 сакавіка ранкам міліцыянты прыйшлі дамоў да Іллі і пакінулі пад дзвярыма позву ў РУУС. А калі на наступны дзень мужчына прыйшоў пастарунак, яго там затрымалі.

Суд над Іллём Квачэнкам.
Фота: belsat.eu

На менчука склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). 5 сакавіка суддзя Менскага раёну Антон Колабаў пакараў праграміста 15 соднямі арышту. Ілля сваёй віны не прызнаў. Падтрымаць Квачэнку прыйшлі больш за паўсотні асобаў.

Hавiны
Жыхара «Пірсу», які адмаўляўся здымаць БЧБ-сцяг, затрымалі
2021.03.04 14:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў