Бард Андрэй Мельнікаў выйшаў на волю пасля 10 дзён арышту


Андрэй Мельнікаў адбыў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў ізалятары Менскага раёну і выйшаў на волю, паведаміў 5 лютага «Новы час». Пра ягонае затрыманне стала вядома 28 студзеня.

Бард Андрэй Мельнікаў.
Фота: Андрэй Мельнікаў Andrey Melnikaw / Facebook

Сваякам спачатку не паведамлялі пра затрыманне і нават прынялі заяву на вышук. Спачатку паведамлялася, што Андрэя Мельнікава схапілі нібыта за «дробнае хуліганства», але ўрэшце на яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетцы. Сапраўдная прычына рэпрэсіяў супраць барда невядомая.

Андрэй Мельнікаў – спявак і літаратар, які распачаў творчую дзейнасць у сярэдзіне 1980-х. Заснавальнік бардаўскага фэсту «Аршанская бітва» і «Талькаўскага фэсту». Выдаў звыш тузіна альбомаў, асноўныя тэмы песень – радзіма, рэлігія і каханне. Ягонага аўтарства песня «Гэта мы!», якая стала гітом у выкананні Касі Камоцкай.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў