Дзяніс Урбановіч цяжка паранены ў баях каля Бахмуту


Лідар «Маладога фронту», баец палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Урбановіч цяжка паранены ў баях каля Бахмуту, пра гэта стала вядома карэспандэнту «Белсату».

Дзяніс Урбановіч у шпіталі. Фота для рэдакцыі

Куля трапіла ў грудную клетку, Дзянісу зрабілі аперацыю ў вайсковым шпіталі. Беларус цяпер у рэанімацыі шпіталю. 5 студзеня пад вечар Дзяніс ачуняў. Заўтра яго павязуць у Кіеў, каб там лячыць далей. Дактары даюць добры прагноз з улікам маладосці мужчыны.

Гэта не першае раненне маладафронтаўца. Летась у верасні ад выбуху міны яго кантузіла. З’явіліся праблемы са слыхам на левае вуха. Месяц таму Дзяніс атрымаў раненне ў руку. Хірургі выцягнулі кулю, і ён вярнуўся на баявыя пазіцыі. А два тыдні таму Дзяніс ізноў атрымаў кантузію. Акоп, у якім быў беларус, расейскія вайскоўцы закідалі гранатамі. У выніку пачаліся праблемы са слыхам на правае вуха.

ЛЛ belsat.eu

Стужка навінаў