На Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў


10 снежня 2023 года на Беларускай чыгунцы пачынае дзеяць графік руху цягнікоў на 2023/2024 гады. Ён будзе дзеяць цягам года, паведамляе прэс-служба БЧ.

Чыгуначны вакзал станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Усяго прадугледжанае курсаванне 762 пасажырскіх цягнікоў.

У новым графіку скарочаны час у дарозе на 17 гадзінаў і зменены маршрут руху цягніка Менск – Архангельск. Дзякуючы гэтаму пасажыры гэтага цягніка змогуць ехаць у Яраслаўль і Волагду праз Маскву.

Акрамя таго, у пасажыраў з’явіцца магчымасць праезду з Менску да Мінеральных Водаў і Ніжняга Ноўгараду. На гэтыя цягнікі ўжо прададзена больш за 700 квіткоў.

Агляд
Падаражэе адукацыя і патаннее стаматалогія. Што чакае беларусаў у снежні
2023.11.30 10:07

Што датычыцца ўнутрырэспубліканскіх паездак, то сталіцу Беларусі і абласныя цэнтры, а таксама буйныя гарады звяжуць больш як 60 цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных лініяў бізнес-класу.

У пятніцы і нядзелі прызначаны новы цягнік міжрэгіянальных лініяў № 623/624 на маршруце Віцебск – Менск – Віцебск.

Акрамя гэтага, працягнуты маршрут цягніка міжрэгіянальных лініяў № 635 Менск – Пінск да станцыі Берасце-Цэнтральнае з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Іванава, Драгічын, Кобрын і Жабінка.

Таксама ў новым графіку руху арганізаванае курсаванне 72 цягнікоў гарадскіх лініяў і каля 500 цягнікоў рэгіянальных лініяў эканом-класу для перавозу пасажыраў на больш як 50 кірунках.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў