Санкцыі Еўразвязу закранаюць беларускі экспарт на суму да 300 мільёнаў долараў за год


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты заявіў, што ўведзеныя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі закранаюць экспарт на суму 250-300 мільёнаў долараў за год.

З-за гэтага беларускія ўлады хочуць пераарыентаваць экспартныя плыні на рынкі Кітая, Расеі і краіны Афрыкі.

Дзмітрый Круты.
Фота: president.gov.by

Круты лічыць, што пакуль улады з санкцыйным націскам спраўляюцца добра і назваў санкцыі «адзінай пагрозай эканамічнай бяспецы нашай рэспублікі».

«З улікам санкцыйнага ціску і аналізу па тых прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў адпаведных спісах, была складзена, больш «творча», матрыца паставак у Еўропу. Тыя тавары і паслугі, якія не патрапілі пад санкцыі – па іх не плануецца ніякага падзення. І цяпер забяспечанасць ужо экспартнымі заяўкамі на наступны год – прыкладна 50%, што не так ужо і мала.

Па той групе, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе, паводле ацэнак экспертаў, гэта прыкладна 250-300 мільёнаў долараў у год – гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная група. Плануецца, натуральна, зніжэнне паставак», – распавёў Круты.

На думку чыноўніка, ізаляваць Беларусь не атрымаецца, бо «сяброў і партнёраў» у яе шмат.

Таксама ўлады спадзяюцца пакрыць санкцыйныя страты коштам на расейскі газ для Беларусі і эканомію на газе, якая чакаецца пасля запуску першага блока БелАЭС на поўную магутнасць.

Hавiны
Алесь Аляхновіч: «Эканамічныя санкцыі – гэта марафон, але мэта будзе дасягнутая»
2021.12.03 21:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў