МЗС Літвы: у Беларусі за кратамі ўтрымліваюцца некалькі літоўцаў, магчыма, незаконна


Міністэрства замежных справаў Літвы атрымала інфармацыю пра некалькіх літоўскіх грамадзянаў, якія былі затрыманыя і цяпер знаходзяцца ў месцах зняволення ў Беларусі. Іх могуць там утрымліваць незаконна, піша Delfi са спасылкай на МЗС.

Літоўска-беларуская мяжа.
Фота: Delfi

«Цяпер у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзянаў ЛР, затрыманых і/ці тых, што адбываюць пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць пра затрыманне літоўскіх грамадзянаў», – адказаў МЗС на запыт Delfi.

МЗС нагадвае, што сёлета ўжо тройчы інфармаваў жыхароў Літвы аб інтэнсіўных і варожых і правакацыйных дзеяннях беларускіх службаў у дачыненні да грамадзянаў Літвы, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі. Дыпламатычнае ведамства таксама зазначала, што затрыманні грамадзянаў Літвы беларускімі сілавікамі могуць быць незаконнымі.

«Яшчэ раз нагадваем пра дзейсную рэкамендацыю жыхарам Літвы не ездзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просім неадкладна вярнуцца», – зазначае МЗС.

Паводле міністэрства, Беларусь не лічыцца дзяржавай, якая прызнае вяршэнства законаў, у ёй няма аб’ектыўнай сістэмы судоў, таму складана спадзявацца на справядлівае і незалежнае расследаванне і судовае разбіральніцтва.

Hавiны
Літва выказала афіцыйны пратэст Беларусі ў адказ на пагрозы «прасекчы калідор»
2023.10.31 08:35

Яшчэ ўлетку Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы папярэджваў, што ў Беларусі выведка дзейнічае асабліва агрэсіўна – яны вярбуюць усіх запар, правяраюць тэлефоны і кампутары, выкарыстоўваюць для шантажу знойдзеную ў іх інфармацыю. Дэпартамент зазначае, што былі выпадкі, калі ў дачыненні да грамадзянаў Літвы беларускія сілавікі ўжывалі шантаж і ціск, казалі, што забарону на ўезд у Беларусь для іх адменяць, калі яны будуць супрацоўнічаць з беларускай выведкай.

Паводле дадзеных Кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустама Любаева, за першыя 6 месяцаў 2023 года ў Беларусь ездзілі 230 тысяч літоўцаў – гэта каля 52 тысяч чалавек у месяц.

Hавiны
Вызначаць пагрозы з боку Беларусі ў Літве будзе спецыяльная група
2023.08.30 13:58

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў