Жаночая камера на Акрэсціна, дзе ўтрымліваюць журналістку Ірыну Слаўнікаву, абвесціла галадоўку


Галадаваць вязні пачалі на знак пратэсту супраць жорсткіх умоваў утрымання. У гэтай жа камеры ўтрымліваюць і нашую калегу Ірыну Слаўнікаву. Пра гэта распавялі жанчыны, якія ўжо адбылі арышт і выйшлі, піша Zerkalo.io.

Артыкулы
Прадстаўніцу «Белсату» Ірыну Слаўнікаву і ейнага мужа пакаралі 15-дзённым арыштам
2021.11.01 15:06

Жанчынам, якія адбываюць адміністратыўны арышт у ізалятары на Акрэсціна, не даюць перадачаў. У іх забралі нават зубныя шчоткі і лекі, што засталіся пасля сукамерніц, якія вызваліліся. Прычынаю стала тое, што вязні «не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу», распавяла адна з ужо былых сукамерніц Ірыны Слаўнікавай. Жанчына таксама сказала, што ў двухмясцовай камеры, дзе сядзіць Ірына, утрымліваюцца 11 чалавек. Ёсць сярод іх і бесхацінка.

Абноўлена
Зніклая па прылёце ў Беларусь супрацоўніца «Белсату» Ірына Слаўнікава знаходзіцца на Акрэсціна разам з мужам
2021.10.30 11:48

Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў ноч на 31 кастрычніка ў менскім аэрапорце: яны вярталіся з адпачынку ў Егіпце. Абаім прызначылі 15 содняў за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў