Забарону на вываз грэчкі з Беларусі падоўжылі яшчэ на тры месяцы


Працягнуў забарону Савет Міністраў пастановаю № 623 ад 2 лістапада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 4 лістапада.

У пастанове пералічваюць, якія менавіта прадукты з грэчкі забаронена вывозіць за межы Беларусі: крупы грубага памолу з грэчкі, гатовыя прадукты харчавання з грэчкі і грачанае збожжа.

Забарона дзеіць з ліпеня, цяпер яе працягнулі да лютага.

У той жа час, як вынікае з новай пастановы, знялі забарону на вываз пшанічнай мукі, уведзенай тры месяцы таму: цяпер у пераліку харчоў пшанічнай мукі няма.

Забарону на вываз пэўных прадуктаў уводзяць дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

Забарона не распаўсюджваецца на гуманітарную дапамогу ўрадам Беларусі замежным краінам, а таксама на транзітныя пастаўкі гэтых тавараў праз Беларусь.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў