Беларускаму Чырвонаму Крыжу паставілі ўльтыматум: звальненне Шаўцова або ніякага фінансавання


Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца апублікавала вынікі расследавання ў дачыненні старшыні Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова. Ад беларускай арганізацыі запатрабавалі звольніць яго. У адваротным выпадку будзе прыпыненае фінансаванне Беларускага Чырвонага Крыжа і яго сяброўства ў міжнароднай федэрацыі.

Дзмітрый Шаўцоў.
Фота: belta.by

Кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова прызналі вінаватым у парушэнні асноўных прынцыпаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, правілаў выкарыстання сімволікі руху і палітыкі добрасумленнасці арганізацыі.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца запатрабавала ад беларускай арганізацыі звольніць Шаўцова не пазней за 30 лістапада.

У адваротным выпадку Беларускі Чырвоны Крыж пазбавяць фінансавання і сяброўства ў міжнароднай федэрацыі.

Hавiны
«Беспрэцэдэнтныя захады». НАУ анансавала санкцыі супраць Беларускага Чырвонага Крыжа
2023.08.08 20:57

Міжнародны Чырвоны Крыж і Чырвоны Паўмесяц праверыў заявы Шаўцова пра ядравую зброю і перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, а таксама ягоны візіт у Луганск і Данецк.

Расследаванне паказала, што Беларускі Чырвоны Крыж да вывазу дзяцей дачынення не мае і не фінансуе гэтага.

«Нейтральнасць вельмі важная ў любым кантэксце; асаблівую важнасць яна набывае ва ўмовах міжнароднага ўзброенага канфлікту. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца не можа мірыцца з палітызацыяй ці маніпуляваннем гуманітарнай дзейнасцю», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Hавiны
Генпракуратура Украіны пачала расследаванне супраць Беларускага Чырвонага Крыжа
2023.07.23 21:26

Раней Дзмітрый Шаўцоў ездзіў на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі ў вопратцы з нашыўкаю з літараю «Z» – сімвалам расейскага ўварвання, прывозіў, як заяўлялася, гуманітарную дапамогу дзецям. А ў ліпені ён пагражаў ядравай зброяй і прызнаваў, што Беларускі Чырвоны Крыж займаўся вывазам дзяцей у Беларусь.

Каментар
Кіраўніку беларускага Чырвонага Крыжа прыгразілі трыбуналам за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей
2023.07.19 19:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў