Кіраўнік Чырвонага Крыжа ў Беларусі заявіў пра выкарыстанне ядравай зброі


Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання намякнуў пра ўжыванне Расеяй і Беларуссю ядравай зброі.

Дзмітрый Шаўцоў.
Фота: belta.by

Краіны Захаду павінныя зразумець, што Беларусь і Расея гатовы ў выпадку неабходнасці выкарыстаць ядравую зброю, заявіў кіраўнік Чырвонага Крыжа ў Беларусі Дзмітрый Шаўцоў.

Шаўцоў распавёў, што раней кіраўнік кампартыі СССР Мікіта Хрушчоў раптоўна прывёз на Кубу ядравую зброю. І хоць ён паставіў чалавецтва на мяжу ядравай вайны, нібыта паказаў усім сваё месца. Шаўцоў перакананы, што на Захадзе спалохаліся гэтага.

«Я ні да чаго не заклікаю. Я дастаткова прамалінейны чалавек, часам пакутую за гэта. Але, тым не менш, рэчы трэба зваць сваімі імёнамі. Магчыма, усё ж такі варта людзям намякнуць, што мы не проста вам гаворым і папярэджваем, а мы гэта канкрэтна можам зрабіць», – заявіў прадстаўнік Чырвонага Крыжа.

Дзмітрый Шаўцоў раней адзначыўся тым, што паехаў у акупаваныя Лісічанск і Марыупаль. Там ён даў інтэрв’ю расейскім прапагандыстам, прадэманстраваў літару «Z» на рукаве – знак агрэсіі супраць Украіны. Хаця адзін з базавых прынцыпаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа – нейтральнасць. Тады Шаўцоў таксама прызнаваў, што арганізацыя дапамагала рэжыму Лукашэнкі ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з занятых расейцамі тэрыторыяў.

Hавiны
Украінскі Чырвоны Крыж патрабуе выключыць беларускае аддзяленне з міжнароднай арганізацыі
2023.07.20 12:08

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў