Беларускі «архіў Пандоры». Расследаванне сёння а 19:00 на «Белсаце»


Архіў Пандоры. Скрын з сайту icij.org

Сёння а 19:00 паводле менскага часу на YouTube-канале «Белсату» выйдзе расследаванне ў рамках «архіву Пандоры», якое распавядзе аб афшорным бізнесе набліжаных да ўладаў бізнесоўцаў.

Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру, якія робяць перадачу «Давайце разбірацца» для «Белсат ТВ», былі адзінымі ў Беларусі, хто ўдзельнічаў у шматмесячнай сакрэтнай працы міжнароднай каманды расследавальнікаў над «архівам Пандоры».

Нагадаем, што Міжнародны кансорцыум журналістаў ICIJ апублікаваў «архіў Пандоры», у якім гаворыцца аб дачыненні шэрагу сусветных лідараў да афшорных схемаў.

138 кампаніяў са спісу звязаныя з грамадзянамі Беларусі. Першае расследаванне «Белсату» будзе менавіта пра некаторыя з такіх кампаній.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў