Вячорка: Еўразвяз пачне фармаваць пяты пакет санкцыяў ужо 6 верасня


Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзелу знешняй палітыкі ў штабе Святланы Ціханоўскай. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Пяты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі ўжо ў распрацоўцы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка.

«Ужо ў панядзелак [6 верасня. – Рэд. Belsat.eu] сустракаюцца прадстаўнікі МЗС краінаў Еўразвязу, каб пачаць фармаваць супольны санкцыйны пакет. Кожная краіна пакладзе на стол свае прапановы. На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі па санкцыях у Еўрапарламенце, адчуваецца, што сфармаваны пэўны кансэнсус што да ціску на рэжым», – заявіў ён у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго, некаторыя краіны прапануюць узмацненне сектаральных санкцыяў і пашырэнне індывідуальных спісаў. У іх могуць увайсці пракуроры і суддзі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, вінаватыя ў міграцыйным крызісе і пасадцы «Ryanair», прапагандысты, кашалькі рэжыму, «Белавія».

Вячорка адзначыў, што санкцыі плануюць сінхранізаваць з ЗША і Канадай. Таксама ён чакае далучэння да санкцыяў Чарнагорыі, Албаніі, Паўночнай Македоніі, Украіны і Сербіі.

«Рэжым можа спыніць увядзенне новых санкцыяў, калі вызваліць усіх палітвязняў, спыніць паток мігрантаў, пакарае вінаватых у рэпрэсіях», – паведаміў дарадца.

Hавiны
У Еўразвязе распавялі, якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Менску
2021.09.03 11:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў