Памёр нападнік, які застрэліў дзвюх асобаў у аэрапорце Кішынэва


Грамадзянін Таджыкістану Рустам Ашураў, які застрэліў дзвюх асобаў у Кішынэўскім аэрапорце, памёр увечары 3 ліпеня. Пра гэта паведаміў Генеральны інспектарат паліцыі Малдовы.

Аэрапорт Кішынэва.
Фота: Ralf Roletschek / Wikimedia

«Падазраваны ў падвойным забойстве ў Кішынэўскім міжнародным аэрапорце памёр 15 хвілінаў таму», – заявілі ў паліцыі 3 ліпеня а 22:35.

30 чэрвеня 43-гадовы грамадзянін Таджыкістану, якога не ўпусцілі ў Малдову, адкрыў агонь у аэрапорце Кішынэва. У выніку загінулі 31-гадовы памежнік Сэрджу Мунтэану і 40-гадовы ахоўнік аэрапорту Ігар Чофу. Пры затрыманні стралок атрымаў шмат кулявых раненняў.

Стралок – 43-гадовы былы супрацоўнік паліцыі Таджыкістану Рустам Ашураў. Яго звольнілі за злачынную дзейнасць на тэрыторыі краіны. Ашураў бег у Малдову пасля таго, як супраць яго распачалі справу за ўдзел у выкраданні банкіра ў Душанбэ 23 чэрвеня.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў