«Белтэлекам» павышае свае тарыфы


Будынак Белтэлекама. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

РУП «Белтэлекам» паведаміў аб унясенні змяненняў у тарыфы на паслугі сувязі. Змены пачнуць дзейнічаць з 13 ліпеня.

Тарыфы павышаюцца на наступныя паслугі сувязі РУП «Белтэлекам»:

  • эфірнае тэлебачанне;
  • абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс);
  • тэлефанія паводле IP-пратаколу «Максіфон»;
  • даведачна-інфармацыйныя, а таксама паслугі, якія даюцца з ужываннем апаратна-праграмных сродкаў цэнтру абслугоўвання выклікаў.

Новыя тарыфы можна даведацца на сайце прадпрыемства.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў