Байдэн заклікае распачаць следства аб ваенных злачынствах Пуціна


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў распачаць супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна міжнароднае следства ў справе аб ваенных злачынствах, учыненых расейскім войскам. Апроч таго Байдэн заявіў, што будзе дабівацца ўвядзення дадатковых санкцыяў супраць Расеі, паведамляе AP.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: John Rucosky / The Tribune-Democrat / AP / picture alliance

«Тое, што адбылося ў Бучы – абуральна, і ўсе гэта бачаць! Пуцін з’яўляецца ваенным злачынцам»,

– дадаў Байдэн.

Нагадаем, што пасля вызвалення Бучы ад расейскіх войскаў у горадзе было знойдзена больш за 340 целаў забітых і закатаваных цывільных жыхароў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў журналістаў усяго свету задакументаваць злачынствы для суду і гісторыі.

Амерыканскі прэзідэнт пракаментаваў сітуацыю ў Бучы пасьля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў горад, дзе пасля выхаду расейскага войска знайшлі мноства целаў мірных жыхароў. Аднак Байдэн не пагадзіўся з ацэнкай Зяленскага, адказаўшы, што жудасныя забойствы не з’яўляюцца генацыдам.

Hавiны
«Злачынцы мусяць быць асуджаныя». Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы
2022.04.04 14:59

Нагадаем, што сёння прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ЕЗ накіруе следчых ва Украіну, каб дапамагчы мясцоваму генеральнаму пракурору «задакументаваць ваенныя злачынствы».

Hавiны
«Гэта пекла, якое трэба задакументаваць». З Кіеўшчыны вывезлі 410 целаў забітых мірных жыхароў
2022.04.03 21:35

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў