Чэргі на мяжы Беларусі і Літвы павялічыліся: афармлення чакаюць каля 1,5 тыс. фураў


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што чарга фураў на мяжы з Літвой за выходныя вырасла на 300 адзінак.

Каменны Лог
Пункт пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой. Гарадзенская вобласць, Беларусь.
Фота: Gpk.gov.by

Паводле беларускіх памежнікаў, станам на 10:00 панядзелка ў чарзе на літоўскай мяжы ў пунктах пропуску «Каменны Лог – Мядзінінкай» і «Беняконі – Шальчынінкай» агулам было 1500 фураў.

А 14:00 іх колькасць нязначна знізілася – да 1470 адзінак (810 у пункце «Каменны Лог» і 660 у пункце «Беняконі»). Літоўскі кірунак застаецца найбольш загружаным, кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце.

Нагадаем, з 1 сакавіка 2024 года Літва закрыла два памежныя пункты: «Райгардас» («Прывалка») і «Лаворышкес» («Катлоўка»).

«Літоўскі бок заяўляў аб планаваным павелічэнні колькасці працаўнікоў на памежных пераходах за кошт вызваленага рэсурсу. Разам з тым, сумежныя кантрольныя службы пасля закрыцця 1 сакавіка двух пунктаў пропуску аформілі 34 % фураў ад нормы, а за выходныя – 31 %», – гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Беларускі бок сцвярджае, што Польшча і Латвія афармляюць фуры значна хутчэй: яны прапусцілі за выходныя 62 % і 50 % машынаў адпаведна.

Hавiны
Афіцыйны Менск абяцае «жорстка адрэагаваць» на рашэнне Літвы закрыць два памежныя пераходы
2024.02.22 16:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў