Беспалётнай зоны над Украінай пакуль не будзе. Што гэта значыць і чаму гэта вельмі важна


У NATO абмеркавалі ўкараненне забароненай для палётаў зоны над Украінай. Перамовы з гэтай нагоды прайшлі ў пятніцу, 4 сакавіка. Усю важную інфармацыю з гэтай нагоды сабраў партал vot-tak.tv.

NATO чакае, што бліжэйшымі днямі сітуацыя ва Украіне стане горш, будзе больш загінулых і пацярпелых, паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Стольтэнбэрг, аднак неба над Украінай пакуль не закрыюць:

«У NATO пагадзілася, што ў небе Украіны не павінна быць самалётаў альянсу і не павінна быць жаўнераў NATO на тэрыторыі Украіны. Мы не хочам дапусціць вайны з Расеяй».

Таксама альянс заклікаў Расею неадкладна вывесці войскі з Украіны і пачаць перамовы: «Нам патрэбная Расея, каб не было ядравай вайны, без яе свеце не абысціся. Але нам не патрэбная Расея, якая нападае і забівае», – сказаў Стольтэнбэрг.

Што такое беспалётная зона?

Такія зоны звычайна ствараюцца над тэрыторыяй дзяржавы падчас ваеннага канфлікту. Фактычна гэта забарона для дзеянняў ваеннай авіяцыі, калі ваенныя самалёты заляцяць у гэты сектар, іх саб’юць краіны, якія абвясцілі аб увядзенні беспалётнай зоны. Гэта значыць, калі NATO прыме такое рашэнне, то будзе збіваць расейскія і ўкраінскія самалёты і ракеты над Украінай. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да вайны паміж Альянсам і Расеяй.

Беспалётная зона можа таксама ўводзіцца над важнымі абʼектамі нават у мірныя часы, напрыклад, над урадавымі кварталамі або над стадыёнамі падчас масавых мерапрыемстваў.

Ці прымуць рашэнне?

Аб увядзенні беспалётнай зоны над Украінай некалькі разоў прасіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Петыцыя да NATO аб увядзенні беспалетнай зоны над Украінай ўжо набрала неабходны для разгляду мільён галасоў. Цяпер Альянс абавязаны разгледзець зварот. У петыцыі гаворыцца, што закрыццё неба не дазволіць Расеі наносіць разбуральныя ракетныя ўдары, ажыццяўляць бамбардзіроўкі або праводзіць маштабныя дэсантныя аперацыі з выкарыстаннем самалётаў і верталётаў. Гэта можа выратаваць тысячы жыццяў і ўскладніць Расеі вядзенне вайны.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба таксама настойваў на неабходнасці закрыцця неба: «Мы гаворым выразна нашым партнёрам у NATO: вы можаце колькі заўгодна думаць, як пазбегнуць прамога сутыкнення з Расеяй, але калі вы не дапаможаце нам цяпер спыніць РФ у паветры, то прамое сутыкненне будзе непазбежным. Крытычна важна дзейнічаць цяпер жа».

Еўрапейскія і амерыканскія палітыкі некалькі разоў заяўлялі, што не прымуць такога рашэння, так як гэта багата вайной з Расеяй. Апошні раз напярэдадні, 3 сакавіка, такую заяву зрабілі ў Пентагоне. Там яшчэ раз падкрэслілі, што не збіраюцца ваяваць з Расеяй. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг таксама раней выключаў магчымасць увядзення беспалётнай зоны над Украінай ва ўмовах поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

«У нас няма намераў заходзіць ва Украіну – ні на зямлі, ні ў паветранай прасторы», – адзначыў генеральны сакратар. Паводле яго, на NATO ляжыць адказнасць, каб канфлікт не перарос у поўнамаштабную вайну ў Еўропе.

Стужка навінаў