Візіт Папы Францішка ў Конга, пралёт зялёнай каметы паўз Зямлю. Галоўныя здымкі тыдня


Будаўніцтва самай вялікай сонечнай электрастанцыі ў Лацінскай Амерыцы, вучэнні ўкраінскіх салдатаў каля мяжы з Беларуссю, візіт Папы Францішка ў Конга ўпершыню за апошнія 40 гадоў, развітанне з загінулым украінскім вайскоўцам ва Украіне, другая хваля пратэстаў у Францыі праз пенсійную рэформу і пралёт зялёнай каметы ля Зямлі першы раз за 50 тысячаў гадоў: сабралі самыя яскравыя здымкі тыдня.

Украінскія вайскоўцы бяруць удзел у вучэннях ля мяжы з Беларуссю ля Чарнобылю, Украіна.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Белы мядзведзь трымае ў роце стары чаравік на архіпелагу Свальбар (Svalbard), больш вядомы як Шпіцбэрген (Spitzbergen). Паводле фатографа, мядзведзь «нібы сабака гуляў з цацкаю», пакуль то выпадкова не ўпаў у ваду. Шпіцбэрген, Нарвегія.
Фота: DR Manish Nagpal / Caters News / Forum
Мексіканская электраэнергетычная кампанія Федэральнай камісіі электраэнергіі (CFE) будуе самую вялікую сонечную электрастанцыю ўва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Пуэрта-Пэнняска (Puerto Peñasco), Мексіка.
Фота: Raquel Cunha / Pool / AFP / East News
Мёртвы самец гарбатага кіта, якога выкінула на бераг уначы на паўднёвым беразе Лонг-Айлэнду (Long Island). Нью-Ёрк, ЗША.
Фота: Mike Segar / Reuters / Forum
Камруль Сэнту дзеліцца ежаю з вулічнымі пацукамі. Мужчыну празвалі бацькам пацукоў, бо штодня той аддае ім частку сваёй ежы. Дака, Бангладэш.
Фота: Azim Khan Ronnie/ Caters News / Forum
Сябар загінулага каля Бахмуту ўкраінскага салдата Уладзіміра Андрашчука плача ля труны вайскоўца. Летычаў (Летичів), Украіна.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum
Бэйсджампэр скача з вежы падчас штогадовага міжнароднага спаборніцтва «KL Tower International Jump» у Куала-Лумпуры (Kuala Lumpur), Малайзія.
Фота: Hasnoor Hussain / Reuters / Forum
Вернікі вітаюць Папу Францішка ў аэрапорце Ндолё (Ndolo) у сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Кіншаса (Kinshasa). У ДРК пантыфік прыехаў упершыню за апошнія 40 гадоў, каб урачыста правесці імшу. Пасля Конга Папа рымскі паедзе ў Паўднёвы Судан у межах 6-дзённага візіту ў гэтыя дзве краіны. Кіншаса, Дэмакратычная Рэспубліка Конга.
Фота: Moses Sawasawa / AP Photo / East News
Другі раз людзі выйшлі на акцыю пратэсту супраць урадавага плану пенсійнай рэформы, паводле якой пенсійны ўзрост павысілі з 62 да 64 гадоў. Ліль (Lille), Францыя.
Фота: Sebastien Courdji / Xinhua / East News
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, які застаецца ў зняволенні з 1 кастрычніка 2021 года, на відэазванку з клінікі падчас судовага разгляду хадайніцтва юрыстаў палітыка аб ягоным вызваленні або адтэрмінаванні 6-гадовага прысуду. Тбілісі, Грузія.
Фота: Irakli Gedenidze / Reuters / Forum
Аналітыка
«Вязень Пуціна». Жыццё Саакашвілі пад пагрозай, але яго не адпускаюць на лячэнне. Чаму?
2023.02.03 09:09
У небе (злева ад цэнтру) відаць зялёная камета C/2022 E3 (ZTF), якая праходзіць паўз Зямлю раз на 50 тысячаз гадоў на вяршыні Піка-дэ-лас-Ньевес (Pico de las Nieves). Камету назвалі зялёнаю праз двухатамны вуглярод у складзе галавы і хваста. Гран-Канар’я (Gran Canaria), Іспанія.
Фота: Borja Suarez / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў