Тыдзень распачнецца з пахаладання, снегу і галалёдзіцы


5 лютага ў Беларусі сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Прычынаю таму галалёдзіца на дарогах, папярэджвае Белгідрамет.

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: БелТА / belta.by

5 лютага надвор’е ў Беларусі будзе фармаваць халодная паветраная маса, якая распаўсюджваецца з поўначы Еўропы. Днём чакаецца снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Праз што сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Ноччу будзе ад 4-х да 11-ці марозу, а днём ад 2-х да 7-мі ніжэй за нуль.

6 лютага ў панядзелак пахаладае. Таксама магчымы снег, а на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 6-ці да 13-ці градусаў марозу. Днём чакаецца ад 0 7-мі ніжэй за нуль.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў