Урад Беларусі ўпершыню за два гады назваў рэгіёны, дзе цяжка з працаю


Пералік тэрыторыяў «з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2024 годзе» апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У спісе – 23 раёны. Два гады такога пераліку не абнародавалі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: BelarusTractors_official / Telegram

Улады прызналі праблемы з працаю ў 23 раёнах.

У Берасцейскай вобласці:

  • Івацэвіцкі;
  • Маларыцкі.

У Віцебскай вобласці:

  • Бешанковіцкі;
  • Верхнядзвінскі;
  • Пастаўскі;
  • Расонскі;
  • Сенненскі;
  • Ушацкі;
  • Чашніцкі;
  • Шумілінскі.

У Гомельскай вобласці:

  • Ельскі;
  • Нараўлянскі;
  • Рэчыцкі;
  • Хойніцкі.

У Гарадзенскай вобласці:

  • Дзятлаўскі.

У Менскай вобласці:

  • Вялейскі.

У Магілёўскай вобласці:

  • Дрыбінскі;
  • Клічаўскі;
  • Краснапольскі;
  • Магілёўскі;
  • Мсціслаўскі;
  • Асіповіцкі;
  • Чэрыкаўскі.

У пералік праблемных рэгіёнаў улучаюць тыя, дзе звальняюць болей, чымся бяруць на працу, дзе беспрацоўных болей, чымся вакансіяў. Акрамя таго, улічваецца, колькі асобаў, якія звярнуліся па дапамогу ў цэнтры занятасці, здолелі ўладкавацца на працу, а таксама дынаміка колькасці занятых у эканоміцы.

У 2020 годзе, як прызнаваў урад, з працаю было складана ў 29 рэгіёнах, а ў 2021 годзе – у 22.

Летась Савет Міністраў пастанавіў не ўлучаць у гэтыя спісы гарадоў абласнога падпарадкавання.

Агляд
На прадпрыемствах няма каму працаваць? Што адбываецца на рынку працы ў Беларусі
2023.12.27 16:50

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў