Дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Польшчы будзе дзве


У Польшчы будуць дзве дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь». Пра гэта паведаміў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы і парламенцкай супрацы.

Анатоль Лябедзька, саветнік па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы ў Офісе Святланы Ціханоўскай, падчас праграмы «Двубой» у варшаўскай студыі «Белсату», Польшча. 24 студзень 2023 года.
Фота: Саша Альтэр / Белсат

«Працоўны пульс Сейму і Сенату Польшчы не супадае. Іх сесіі праходзяць у розны час, а для нас важна, каб парламентарыі «заражаныя вірусам беларускасці», прыязджаючы ў Варшаву, абавязкова працавалі паводле беларускага парадку дня», – заявіў палітык.

Анатоль Лябедзька назваў Польшчу адным з найважнейшых складнікаў міжнароднай кааліцыі па Беларусі, а таму «чым больш польскіх палітыкаў будуць займацца беларускім кейсам, тым больш эфектыўнай будзе наша сумесная праца».

«Цяпер мы ў рэжыме кансультацый, і з дэпутатамі, і з сенатарамі, але ўжо ў бліжэйшыя дні могуць рушыць услед афіцыйныя заявы аб стварэнні груп у Сейме і Сенаце Польшчы», – сказаў Лябедзька.

Агулам цяпер дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь» ёсць у 23 нацыянальных парламентах. Летась яны аб’ядналіся ў супольны альянс.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: У нас ёсць магутная міжнародная кааліцыя саюзнікаў
2023.11.07 19:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў