Вядучы бізнес-аналітык EPAM стаў фігурантам крымінальнай справы


Супрацоўніка EPAM Дзяніса Насура затрымалі 9 снежня і арыштавалі на 13 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля затрымалі яшчэ на 10 содняў паводле падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.

Дзяніс Насура.
Фота: Denis Nasuro / Facebook

На наступны дзень пасля затрымання «пакаяннае» відэа з Дзянісам з’явілася на праўладных каналах. Ён кажа, што ў жніўні мінулага года браў удзел у пратэстах у Менску і быў падпісаны на прызнаныя экстрэмісцкімі тэлеграм-каналы.

Дзянісу выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і пакінулі пал вартай на два месяцы, паведамляе dev.by.

З 31 снежня Дзяніса Насуру трымаюць у СІЗА на Валадарцы. У мужчыны чацвёра дзяцей, трое з іх − няпоўнагадовыя.

Hавiны
Як сілавікі беспакарана забіваюць беларусаў: кажуць пра суіцыды і хваробы, садзяць сведкаў
2022.01.03 19:09

АД, belsat.eu

Стужка навінаў