У Францыі выяўлены новы штам каронавірусу


Навукоўцы ў Францыі выявілі яшчэ адзін варыянт каронавірусу, піша Deutsche Welle. Аб ім пакуль мала што вядома.

Новы штам выявілі ў падарожніка, які вярнуўся з Камеруна. Ён, як мяркуецца, заразіў як мінімум 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў заражаных «атыповую камбінацыю мутацыяў».

Новы варыянт каронавірусу атрымаў часовае абазначэнне B.1.640.2, яго адкрыццё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытуту інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У папярэднім даследаванні, якое яшчэ павінна прайсці экспертную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацыяў.

Не выключана, што гэты варыянт можа быць больш заразны за папярэднія. Аднак пакуль аб ім вядома мала, вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.

Hавiны
Штам «о-мікрон»: у Лондане – надзвычайная сітуацыя, у Нідэрландах – жорсткі локдаўн
2021.12.19 08:59

РР belsat.eu

Стужка навінаў