У Гомельскай вобласці згарэла хата. Загінула 10-гадовая дзяўчынка і ейныя бацькі


У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці ў выніку пажару загінула сям’я: 10-гадовая дзяўчынка і ейныя бацькі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай узгарання стала няправільная эксплуатацыя печкі, паведамляе Следчы камітэт.

Наступствы пажару ў аграгарадку Конкавічы. Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць. 3 снежня 2022 года.
Фота: Следчы камітэт / Telegram

Раніцай 3 снежня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Конкавічы. На месцы здарэння знайшлі целы трох асобаў: сужэнцаў 37 і 38 гадоў ды іхнай 10-гадовай дачкі. Меркаваная прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, гаворыцца ў публікацыі ў Telegram-канале Следчага камітэту.

Цяпер праводзіцца праверка, прызначаныя экспертызы.

Hавiны
Мужчына і яго 5-гадовы сын загінулі пры пажары ў Менску
2022.10.04 21:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў