«Спіс будзе даволі вялікім». Галоўчанка паабяцаў увесці санкцыі супраць Захаду


Беларусь у найбліжэйшыя дні прыме пакет эканамічных санкцый у адказ супраць Захаду. Пра гэта 3 снежня заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Raman Hałouczenka, zdj.: ctv.by
Раман Аляксандравіч Галоўчанка, прэм’ер-міністр Беларусі.
Фота: ctv.by

«Мы падрыхтавалі і ў бліжэйшыя дні ўвядзем пакет мер у адказ эканамічнага рэагавання на тыя абмежавальныя дзеянні, якія прыняты адносна нашай краіны», – сказаў Раман Галоўчанка, перадае БелТА.

Паводле яго, «спіс будзе даволі вялікім».

«Гэта ўжо будуць не так званыя асіметрычныя меры і не фармальныя. Гэта будуць эканамічныя меры ў адказ на тое, які ціск мы робім», – падкрэсліў Галоўчанка.

Нагадаем, што 2 снежня чарговыя пакеты санкцыяў супраць уладаў Беларусі ўвялі Еўрапейскі Звяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада. У спісы ўвайшлі як фізічныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу і да рэпрэсіяў унутры Беларусі, гэтак і цэлыя кампаніі, у тым ліку Беларуская калійная кампанія, «Белавія», «Славкалий», «Горадня Азот», «Белшына» і іншыя.

Hавiны
Палітолаг Дзмітрый Балкунец: «Наймацнейшы пакет санкцыяў – амерыканскі»
2021.12.02 23:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў