МУС Беларусі прызнала «Белсат» экстрэмісцкім фармаваннем


Сайт Белсата на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў з’явілася паведамленне пра тое, што «прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзянаў, аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат».

У спіс інтэрнэт-рэсурсаў «Белсату» уключылі наш сайт, Youtube-канал, а таксама ўсе акаўнты ў сацыяльных сетках.

Раней экстрэмісцкімі фармаваннямі былі абвешчаныя: інтэрнэт-рэсурсы «Революционное действие», «Народная самооборона» і «Революцiйна дiя», ініцыятава «Рабочы Рух / Расширенный круглый стол», рэсурс Dze.chat і ўсе аб’яднаныя ім тэлеграм-каналы, тэлеграм-каналы «NEXTA», «NEXTA-Live», «LUXTA», «Ошмяны», «Буслы ляцяць» (і ягоны чат), «Дружины Народной Самообороны – ДНС», «Кибер-Партизаны», «Ждановічы сёння», «Мая краiна Беларусь», тэлеграм-чаты «ДНС чат», «Кибер-сливы», «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя», «Я выхожу/МКБ».

За ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў, і нават на падпіску адпаведных тэлеграм-каналаў, у Беларусі можа наступіць крымінальная адказнасць.

Артыкулы
Юрыст: Прызнанне чатаў экстрэмісцкімі фармаваннямі – пераслед паводле палітычных мэтаў
2021.10.28 10:00

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў