Галоўнае за дзень: «Белсат» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем і крушэнне самалёту пад Іркуцкам


Сёння мінае 450-ы дзень палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Белсат» узгадвае асноўныя падзеі серады, 3 лістапада.

МУС Беларусі прызнала «Белсат» экстрэмісцкім фармаваннем

Сайт Белсата на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

У афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў з’явілася паведамленне пра тое, што «прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзянаў, аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат».

У спіс інтэрнэт-рэсурсаў «Белсату» уключылі наш сайт, Youtube-канал, а таксама ўсе акаўнты ў сацыяльных сетках.

Натуральна, што не магчыма прызнаць экстрэмістамі мільёны беларусаў, якія глядзяць нас, або чытаюць у сацыяльных сетках. Гэта тое самае, што прызнаць экстрэмістамі ўвесь народ, бо пераважная большасць беларусаў давярае незалежным медыям, у тым ліку і «Белсату». Дадам, што гэтыя пастановы не спыняць «Белсат», мы будзем надалей працягваць працаваць», – заявіў віцэ-дырэктар тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

Артыкулы
«Белсат» двойчы «экстрэмісцкі». Тлумачым, якая розніца між «матэрыяламі» і «фармаваннем»
2021.11.03 15:42

Пад Іркуцкам разбіўся грузавы самалёт, на борце якога былі беларусы

Грузавы самалёт «Ан-12», які належыць беларускай авіякампаніі «Гродно», пацярпеў крушэнне ў раёне сяла Піваварыха ў Іркуцкай вобласці за 4 кіламетры ад аэрапорту.

На борце было сем чалавек, усе яны загінулі. Трое з іх – грамадзяне Беларусі. Гэта штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гармоненка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук.

У складзе экіпажа самалёта таксама былі грамадзяне Расеі і Украіны.

Прычынай крушэння магла стаць памылка пілатавання і тэхнічная няспраўнасць.

Гісторыі
Пазоў ад «Microsoft» і крадзяжы на 1 мільярд долараў: гісторыі затрымання беларускіх хакераў
2021.11.03 16:44

Пяць гадоў калоніі – пракурор запрасіў пакаранне для Мікалая Дзядка

У Менскім гарадскім судзе аднавіўся суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Мікола Дзядок у судзе 3 лістапада 2021 года.
Фота: sb.by.

Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка цалкам даказаная і просіць суд прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд Дзядку агучаць у Менскім гарадскім судзе 10 лістапада а 10-й гадзіне раніцы.

Вынесены прысуд «вясноўцам»

У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы.

Праваабаронца Леанід Судаленка і валанцёрка «Вясны»Таццяна Ласіца ў судзе.
Фота: gomelspring.org

Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях ці іх фінансаванне.

Леаніда Судаленку асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Таццяну Ласіцу – на два з паловай гады пазбаўлення волі, таксама ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аналітыка
Застрашванне замест закону: як улады крыміналізуюць доступ да праўды
2021.11.03 18:15

У Расеі заключылі пад варту ў СІЗА беларуску Яну Пінчук. На радзіме яе абвінавачваюць па двум крымінальным артыкулам.

У Санкт-Пецярбургу 3 лістапада адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук. Да суда двое содняў дзяўчына ўтрымлівалася ў ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы.

Як распавяла адвакат Яны, пад вартай яна будзе знаходзіцца мінімум да 10 снежня ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу. Затым пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Крымінальную справу супраць Яны Пінчук распачалі ў траўні гэтага года праз тое, што яна вяла тэлеграм-канал «Витебск 97%». Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да беларускі распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

Артыкулы
Трэнер Канстанцін Якаўлеў пра пераезд ва Украіну і планы стварыць новы гандбольны клуб
2021.11.03 16:57

Лукашэнка падпісаў Указ аб будаўніцтве заводу па вытворчасці вакцын ад каронавіруса

Сёння, 3 лістапада, Лукашэнка падпісаў Указ аб рэалізацыі інвестпраекту па будаўніцтве ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці заводу па вытворчасці вакцын.

Вытворчасць расейскіх вакцын.
Фота: ТАСС

Па словах начальніка аддзелу навукі Мінздароўя Маргарыты Досіны, гэта доўгі вытворчы працэс, які складаецца з некалькіх этапаў. Першы – мадэрнізацыя восьмага паверха існуючай вытворчасці на «БелВітуніфарм», пасля гэтага будзе пабудаваны будынак для вытворчасці вялікіх аб’ёмаў вакцыны.

Плануецца, што беларускую даследна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

САЗ ухваліў яшчэ адну вакцыну ад каронавіруса

САЗ ухваліў новую вакцыну ад каронавіруса «Covaxin».
Фота:economictimes.indiatimes.com

Сёмай ухваленай Сусветнай арганізацыяй здароўя стала вакцына «Covaxin» індыйскага вытворцы Bharat Biotech.

Даследаванні паказалі, што эфектыўнасць вакцыны склала 78 працэнтаў.

На 3 лістапада САЗ адобрыў наступныя вакцыны: «Pfizer / BioNtech», «Moderna», «AstraZeneca», «Johnson & Johnson», «Sinopharm», «Sinovac-CoronaVac» і «Covaxin».

Hавiны
«Пуцін будзе чакаць, пакуль Лукашэнка ператворыцца ў адмарозка ў вачах большасці», – расейскі палітолаг
2021.11.03 12:32
Размова
Лукашэнка перастаў баяцца Пуціна
2021.11.03 13:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў