Лукашэнка загадаў стварыць камісію для экспарту, каб «падняцца з каленяў»


Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.

Узначаліць камісію амбасадар Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты.

«Мы выстаялі. Цяпер трэба паднімацца з каленяў. Санкцыі, не санкцыі – увесь свет і мінеральныя ўгнаенні гатовы купляць, і нафтапрадукты. Нават у Расеі дэфіцыт. І гэтак далей. Таму няма такіх тавараў у Беларусі, якіх мы не можам прадаць. Проста трэба варушыцца. Вы, вашая камісія адказныя за асабліва важныя групы тавараў», – падкрэсліў Лукашэнка.

Ён загадаў Крутому, каб той прапісаў сабе ў камісіі «нармальныя паўнамоцтвы». «Нічога, ты як новы чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаныя або якія могуць выканаць большы аб’ём работы. Але і тут міністраў, апарат ураду – трэба задзеяць усіх, каго вы палічыце патрэбным».

Лукашэнка таксама запатрабаваў даваць справаздачу яму наўпрост, калі ў працы камісіі будуць узнікаць нейкія пытанні.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў