Беларусь і Расея падпісалі дамову аб агульных прынцыпах падаткаабкладання


Беларусь і Расея падпісалі дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках – падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) і акцызам. Дакумент быў падпісаны 3 кастрычніка ў Маскве міністрам фінансаў Беларусі Юрыем Селіверставым і міністрам фінансаў Расеі Антонам Сілуанавым, паведамляе «БелТА».

Міністры фінансаў Беларусі і Расіі Юрый Селіверстаў і Антон Сілуанаў.
Фота: БелТА

Дагавор быў заключаны па выніках перагавораў прэм’ер-міністраў дзвюх краін Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна і падпісаны ў рамках рэалізацыі 28 саюзных праграм.

«Галоўная мэта дагавора – гарманізацыя падатковага заканадаўства Беларусі і Расейскай Федэрацыі, а таксама паглыбленне супрацоўніцтва ў падатковай сферы», – гаворыцца ў паведамленні «БелТА».

Згодна з дакументам да 1 студзеня 2023 года бакі павінны прывесці сваё падатковае заканадаўства, якое датычыцца ПДВ і акцызаў, у адпаведнасць з дагаворам. Таксама ўстанаўліваюцца адзіныя для дзвюх краін пералікі аперацый, якія вызваляюцца ад выплаты ПДВ або абкладаюцца ПДВ па паніжанай падатковай стаўцы.

Дакумент таксама прадугледжвае стварэнне інтэграванай сістэмы адміністравання ўскосных падаткаў. У сістэму будзе заносіцца інфармацыя аб аперацыях падаткаплацельшчыкаў ПДВ дзвюх краін, якія знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах на 1 студзеня 2023 года. Яна патрэбна для скразнога аналізу дадзеных па падатку на дабаўленую вартасць.

Акрамя таго, у рамках дагавора плануецца стварэнне наднацыянальнага падатковага камітэту, які будзе адсочваць выкананне бакамі ўстаноўленых дамоўленасцей.

Абноўлена
Прэм’ер-міністр Галоўчанка накіраваўся ў Маскву на перамовы з Мішусціным
2022.10.03 13:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў