Улады збіраюцца закрыць арганізацыю, якая выступае супраць хатняга гвалту


Хатні гвалт.
Фота: Depositphotos

У Беларусі збіраюцца зліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Радзіслава». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю накіраваў на адрас Менскага гарвыканкаму прапанову аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Радзіслава».

«Радзіслава» была створаная ў 2002 годзе ў Менску для дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.

Арганізацыя падтрымлівае жанчын і дзяцей, якія зазналі гвалт, навучае адмыслоўцаў розных ведамстваў, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў, якія працуюць з пацярпелымі, іхнымі блізкімі або агрэсарамі, праводзіць прафілактычныя размовы з моладдзю пра недапушчальнасць гвалту і гэтак далей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў