«Глядзець на тое ўбоства недапушчальна». Лукашэнка паабяцаў абрэзаць заробкі спартоўцам


Лукашэнка кажа пра футбол.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 3 верасня ў часе адкрыцця дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтру клубу «Дынама» (Менск) раскрытыкаваў цяперашняе становішча ў беларускім футболе.

«Глядзець на тое ўбоства, якое сёння дэманструе футбол, недапушчальна», – сказаў Лукашэнка, перадае БелТА.

Заявіў ён гэта пасля таго, як футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі зазналі другую паразу запар у адборачным турніры чэмпіянату свету 2022 года. У сваім трэцім двубоі кваліфікацыйнай групы Е беларусы прагулялі камандзе Чэхіі з лікам 0:1. Да гэтага беларуская зборная перамагла ў Менску зборную Эстоніі (4:2), а потым саступіла ў гасцях камандзе Бельгіі (0:8).

Hавiны
Лукашэнка даручыў урэзаць заробкі ў спорце, у тым ліку футбалістам і хакеістам
2021.08.27 14:18

Пасля гэтага на нарадзе пра развіццё футболу і спартовай галіны ў цэлым Лукашэнка заявіў, што на заробкі добрым спартоўцам грошы заўсёды знойдуцца, але патрэбен вынік.

«Няпраўда, што мы не будзем плаціць грошай добрым спартоўцам і спартоўцам, якія даюць вынік. Мы будзем плаціць грошы, і будзем плаціць добрыя грошы. Мы знойдзем грошы. Але калі няма выніку, нават не спадзявайцеся. І адкажаце за тыя грошы, якія вы патрацілі. Гэта я вам кажу як чыноўнікам ад спорту. Шалёных грошай больш не будзе. І не дай бог Камітэт дзяржкантролю мне дакладзе, што вы не адпрацавалі нармальна сістэмы заробкаў», – папярэдзіў Лукашэнка.

Паводле яго, калі спартовец проста выступае за тую ці іншую каманду ў відах спорту, займаецца спортам, то можа разлічваць выключна на сярэднюю заработную плату.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў