У Менску затрымалі дырэктарку турфірмы «Віяпаль» пасля пастоў пралукашысцкай актывісткі


Паведамленне аб гэтым з’явілася ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК.

Галіна Патаева – дырэктарка і заснавальніца турыстычнай кампаніі «Віяпаль».
Фота: РЕСПУБЛИКАНСКИЙ СОЮЗ ТУРИСТИЧЕСКИХ ОРГАНИЗАЦИЙ

Затрыманая Галіна Патаева – дырэктарка і заснавальніца турыстычнай кампаніі «Віяпаль», якая працуе на беларускім рынку ўжо 30 гадоў.

Раніцай 3 жніўня праўладная актывістка з Горадні Вольга Бондарава ў сваім тэлеграм-канале пачала пісаць пра Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, назваўшы яго «бчбшным кублам». Пра Галіну Патаеву там была падбрка скрыншотаў асабістай старонкі ў Facebook з аватаркамі з лагатыпам TUT.BY, бел-чырвона-белым сцягам, свечкай у памяць пра Рамана Бандарэнку, а яшчэ што яна «антысаветчыца», не ўключае «Лінію Сталіна» ў экскурсіі, а таксама «рэзка пераскочыла на мову».

Напрыканцы Бондарава заклікала ГУБАЗіК і пракуратуру расследаваць дзейнасць Патаевай і работнікаў «Віяпаля», бо «з гэтым трэба канчаць».

На «пакаяльным відэа» Патаева кажа, што ў 2020 годзе размяшчала ў сацсетках спасылкі на матэрыялы беларускіх незалежных СМІ, якія зараз абвешчаныя «экстрэмісцкімі». Яе падазраюць у «Распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Hавiны
70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за нібыта падрыхтоўку беспарадкаў
2022.08.03 18:45

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў