У адстаўку сыходзіць мэр Рыгі Мартыньш Стакіс, які ўздымаў бчб-сцяг на чэмпіянаце па хакеі


Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс сыходзіць у адстаўку праз сваркі ў кіруючай кааліцыі, якія ўзніклі ў сувязі з расследаваннем магчымых парушэнняў у адным з дэпартаментаў Рыжскай думы. Пра гэта кіраўнік гораду паведаміў раніцай 3 ліпеня, піша Delfi.

Мэр Риги Мартиньш Стакис вывешивает бело-красно-белый флаг
Бел-чырвона-белы сцяг, які вывесіў мэр Рыгі Марціньш Стакіс (з права). Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года.
Фота: ebay

Мартыньш Стакіс выступіў з публічнай заявай, у якой фактычна прызнаў, што як старшыня Рыжскай думы страціў падтрымку большасці дэпутатаў самакіравання. Ён фактычна абвінаваціў сваіх трох намеснікаў у тым, што яны за ягонай спінаю пачалі фармаваць іншую кіруючую кааліцыю.

«Усё больш настойліва гучаць заклікі падзяліць эканоміку гораду на кантраляваныя партыямі «феадальныя ўладанні» і пакласці канец амаль трохгадоваму «эксперыменту» справядлівага кіравання. Гэта адбываецца пры падтрымцы дарожных і будаўнічых картэляў і гульнявога лобі. Немагчыма прадуктыўна працаваць на карысць рыжан ва ўмовах, калі «на паперы» ў самакіраванні існуе толькі адна кааліцыя, а на справе рашэнні прымае зусім іншая большасць. Таму я прыняў рашэнне пакінуць пасаду старшыні Рыжскай думы», – гаворыцца ў заяве Стакіса.

Фармальна старшыня Рыжскай думы Мартыньш Стакіс, пакуль застаецца мэрам. Пасаду ён страціць пасля таго, як яго заява будзе зачытана на пасяджэнні Рыжскай думы. Найбліжэйшае пасяджэнне Рыжскай думы запланавана на 12 ліпеня. Аднак сам Стакіс не выключае, што ў больш раннія тэрміны можа быць склікана пазачарговае пасяджэнне.

Нагадаем: цяперашні мэр Рыгі запомніўся беларусам тым, што ў 2021 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе замест дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга Беларусі вывесіў на плошчы бела-чырвона-белы сцяг. Праз гэта на Мартыньша Стакіса, а таксама на прэзідэнта Латвіі Эдгара Рынкевіча ў Беларусі заведзена крымінальная справа. Таксама з Менску амаль поўным складам выслалі амбасаду Латвіі.

Артыкулы
Мэр Рыгі: Я атрымаў дзясяткі тысяч лістоў з падзякамі праз тое, што быў узняты бел-чырвона-белы сцяг
2021.05.25 23:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў