Польшча ўмацоўвае мяжу з Беларуссю праз магчымае з’яўленне на ёй вагнэраўцаў


Улады Польшчы будуць умацоўваць сваю мяжу з Беларуссю, скіраваўшы туды дадатковыя сілы з ліку паліцыянтаў. Робіцца гэта праз магчымае размяшчэнне на беларуска-польскай мяжы вагнэраўцаў, заявіў міністр унутраных справаў і кіраўніцтва Польшчы Мар’юш Каміньскі ў эфіры TVP.

Польскія памежнікі.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

«Сітуацыя на мяжы з Беларуссю вельмі напружаная. Інфармацыя пра магчымасць з’яўлення там вялікай колькасці так званых вайскоўцаў з Групы Вагнэра вельмі верагодная. Пакуль да гэтага не дайшло, але мы мусім быць гатовыя да гэтага сцэнара», – заявіў Мар’юш Каміньскі.

Паводле міністра, на мяжу скіруюць байцоў з паліцэйскага спецназу ды аддзелу контртэрарыстычнай групы. Таксама на мяжы павялічыцца колькасць жаўнераў, а пры патрэбе сілы будуць узмоцненыя яшчэ больш, дадаў ён.

Таксама Каміньскі заявіў, што пакуль вагнэраўцаў на мяжы няма, але сцвярджае, што ў іх быў план дыслакацыі:

«Іх там яшчэ няма. Не кажу пра самога Прыгожына, а кажу пра, не ведаю, як іх акрэсліць, вайскоўцаў, ці бандытаў. Тых бандытаў там яшчэ няма. Дакладна быў план іхнай дыслакацыі. Мы сочым за сітуацыяй, маніторым падзеі, узмацняем нашыя сілы».

Нагадаем: раней Польшча заяўляла, што на польска-беларускую мяжу адправяць яшчэ 500 паліцыянтаў з падраздзяленняў для перадухілення і барацьбы з тэрарызмам у звязку з напружанай абстаноўкаю на мяжы. Тады паведамлялі, што яны далучацца да 5000 памежнікаў і 2000 вайскоўцаў, якія патрулююць мяжу.

Hавiны
Польшча заявіла аб павышэнні разведвальнай дзейнасці Беларусі і Расеі
2023.07.02 23:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў