Польшча скіруе на мяжу з Беларуссю яшчэ 500 паліцыянтаў


Польскія ўлады адправяць на мяжу з Беларуссю яшчэ 500 паліцыянтаў з падраздзяленняў для перадухіленні і барацьбы з тэрарызмам у звязку з напружанай абстаноўкаю на мяжы. Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і кіраўніцтва Польшчы Мар’юш Каміньскі.

Польская мяжа.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

«У звязку з напружанаю сітуацыяй на мяжы з Беларуссю я пастанавіў узмацніць нашыя сілы групаю з 500 супрацоўнікаў польскай паліцыі з падраздзяленняў для барацьбы з закалотамі і контртэрарызмам», – напісаў Мар’юш Каміньскі ў Twitter.

Міністр патлумачыў, што супрацоўнікі польскай паліцыі далучацца да пяці тысяч памежнікаў і дзвюх тысяч вайскоўцаў, якія патрулююць польска-беларускую мяжу.

Раней улады Польшчы пастанавілі ўзмацніць ахову мяжы праз перамяшчэнне ў Беларусь ПВК Вагнэра. Таксама польскія ўлады са спасылкаю на сваю выведку паведамлялі, што колькасць вагнэраўцаў у Беларусі будзе складаць каля 8 тысячаў чалавек.

Hавiны
Намётавы лагер на 8 тыс. асобаў пабудаваны пад Асіповічам. Імаверна, для вагнэраўцаў
2023.07.01 09:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў