Старшыня СПБ Анджэліка Борыс: апошнія 3 месяцы я валанцёр настаўнік


Анджэліка Борыс, старшыня Саюза палякаў у Беларусі, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай канцэрту гурта Lady Pank з нагоды 30-годдзя Саюза палякаў у Беларусі. Беласток, Польшча. 13 верасня 2018 года.
Фота: Anatol Chomicz / Forum

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс даслала ліст першаму кіраўніку СПБ Тадэвушу Гавіну. Ліст напісаны па-беларуску праз турэмную цэнзуру, хаця, як прызнаецца Борыс, ён прасцей было б пісаць па-польску. Борыс параўноўвае сваю турму з падзеямі 80-гадовай даўніны, калі жыхароў Беларусі, у тым ліку палякаў, высылалі ў Сібір.

«Усюды дзе знаходзілася, я навучала дзяўчат польскай мове, для мяне гэта было вельмі прыемна. Так што апошнія тры месяцы я валанцёр настаўнік», – піша Анджэліка Борыс. Таксама яна адзначае, што атрымоўвае шмат лістоў са словамі салідарнасці, у тым ліку ад беларусаў, якія жывуць у замежжы.

Напрыканцы ліста Борыс перадае прывітанні ўсім сваім сябрам.

Анджэліка Борыс даслала ліст першаму кіраўніку СПБ Тадэвушу Гавіну. Фота прадстаўлена «Белсату»

Цяпер Анджэліка Борыс утрымліваецца ў СІЗА №1 у Менску, ёй пагражае да 12 гадоў зняволення за «распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы». Праваабарончай супольнасцю яна прызнаная палітычнай зняволенай.

Артыкулы
Яна кіруецца прынцыпам «калі не я, то хто». Хто такая Анджэліка Борыс – старшыня Саюзу палякаў у Беларусі
2021.04.09 09:15

belsat.eu

Стужка навінаў