Для лакалізацыі пажару на нафтабазе ў Тамані прыцягнулі 5 пажарных цягнікоў


Для лакалізацыі пажару на нафтабазе ў Тамані выкарыстоўваюць пенную атаку і пяць пажарных цягнікоў. Аб гэтым паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў.

Пажарныя паліваюць хімрэактывамі дах не ахопленых полымем рэзервуараў. 3 мая, Тамань, Краснадарскі край РФ. Скрыншот з відэа: Веньямін Кандрацьеў / Telegram

У Тамані працягваецца тушэнне пажару на нафтабазе. Губернатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў паведаміў, што сітуацыя вельмі сурʼёзная, для лакалізацыі ўзгарання сцягнуты значныя сілы пажарных. Працэсам на месцы кіруе начальнік галоўнага ўпраўлення МНС па Краснадарскмі краі Алег Валынкін.

«Узгаранне сурʼёзнае, каб яго лакалізаваць выкарыстоўваюць пенную атаку. Цяпер з агнём змагаюцца 188 чалавек. Да тушэння прыцягнулі пяць пажарных цягнікоў», – паведаміў Кандрацьеў.

Тым часам на відэа, размешчаным у тэлеграм-канале губернатара паказваюць сітуацыю не на ахопленым полымі рэзервуары, а на суседніх. Бачна, як пажарныя ў тэрмакасцюмах заліваюць пенай дах ёмістасцяў сховішча гаруча-змазачных матэрыялаў, паліваюць іх вадой, якая выпараецца.

Нагадаем, што 3 траўня ў пасёлку Волна Цямруцкага раёна Краснадарскага краю загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі. Плошча ўзгарання складае 120 м.кв. Гарыць рэзервуар ёмістасцю 20 тысяч кубаметраў. Пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці. Па папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма. Афіцыйна прычыны пажару не называюцца, тэлеграм-канал «Baza» папярэдне напісаў, што магчыма атака дронаў.

Абноўлена
У порце Тамань у Краснадарскім краі гарыць нафтавы рэзервуар
2023.05.03 08:30

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў