Прапагандыст Уладзімір Салаўёў прыехаў у Марыупаль


Расейскі тэлевядучы і прапагандыст Уладзімір Салаўёў прыехаў у Марыупаль. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

На фота прапагандыст на прахадной заводу ў ваеннай форме, касцы і бронекамізэльцы.

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў у Марыупалі.
Фота: SolovievLive/Telegram

Фатаграфію з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным Салаўёў выклаў у сваім тэлеграм-канале. Гэта першы ягоны візіт на тэрыторыю ваенных дзеянняў.

«З Дзянісам Пушыліным у Марыупалі на прахадной Завода Ільіча. Усе падрабязнасці ўжо заўтра ў Ранішнім шоў Поўны Кантакт радыёстанцыі Весці FM і канала Салаўёў Live», – напісаў Салаўёў.

Марыупальскі металургічны камбінат імя Ільіча быў захоплены расейскімі вайскоўцамі 15 красавіка.

Аналітыка
Некалькі смяротных прысудаў: якія законы парушыў Лукашэнка і што яго чакае на сумленным судзе
2022.05.03 17:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў