Палітвязень Іван Багдзевіч – валанцёр пошукавага атраду «Анёл» – цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю


Пра вызваленне Івана Багдзевіча стала вядома ў панядзелак, 2 траўня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітвязень Іван Багдзевіч выйшаў на волю.
Фота: скрыншот з відэа / Еўрарадыё

Івана Багдзевіча затрымалі ў кастрычніку 2020 года і абвінавацілі ў «дзеяннях, накіраваных на парушэнне спакою грамадзянаў» і непадпарадкаванні прадстаўнікам улады.

У чэрвені 2021 года суд Першамайскага раёну Менску пакараў мужчыну двума гадамі калоніі паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Hавiны
Пракурорка запытала 2 гады калоніі для валанцёра пошукавага атраду «Анёл»
2021.06.15 16:12

12 траўня Івану Багдзевічу споўніцца 28 гадоў. Ён мае траіх няпоўнагадовых дзяцей.

Да затрымання Іван актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей як валанцёр пошукавага атраду «Анёл».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў