Каманда «Прэс-клубу» стварыла фільм пра Юлію Слуцкую


У сеціве з’явіўся фільм «Слова. Сіла. Юля / Integrity. Strength. Yulia (ENG SUBS)». У дакументальнай стужцы каманда «Прэс-клубу» адлюстравала гісторыю Юліі Слуцкай, якая цяпер за кратамі.

Заснавальніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, а таксама фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмая дырэктарка Ала Шарко і сын Юліі, аператар-пастаноўшчык Пётр Слуцкі з 22 снежня зстаюцца за кратамі. Прадстаўнікоў установы вінавацяць у падатковым злачынстве. Праваабаронцы ж лічаць арыштаваных палітвязнямі.

«Мы, каманда Прэс-клубу, вырашылі распавесці, чым займаецца нашая арганізацыя, якая пяць гадоў працавала ў Менску адкрыта і законна, да выбараў-2020 не выклікаючы ніякіх нараканняў з боку існай улады. Пятнаццаці хвілінаў не хопіць распавесці пра ўсе праекты, якія абʼядноўвалі журналістыку і экспертызу, медыя і IT, грамадскія арганізацыі, бізнес і дзяржаву – пра ўсё, што Юлія Слуцкая зрабіла для развіцця прафесійнай журналістыкі, беларускага медыярынку і нашай краіны. Успомнім толькі галоўнае», – пішуць стваральнікі фільму.

Дачка Юліі Аляксандра Слуцкая 23 красавіка паведаміла, што ў дачыненні арыштантаў не вядуць следчых дзеянняў.

«Тэрмін утрымання пад вартаю працягнулі яшчэ на 2 месяцы, да 23 чэрвеня. Вынікаў падатковага правярання няма. Нібыта шкоду, якую налічылі яшчэ ў самым пачатку, даўно пагасілі мы, сваякі. Следчых дзеянняў з мамаю, Пецем, Алай і Сяргеем не вядзецца. Яны проста сядзяць. Халодная, чорная і страшная ноч пакуль працягваецца», – распавяла Аляксандра Слуцкая.

Hавiны
Утрыманне пад вартаю прадстаўнікоў «Прэс-клубу» працягнулі на два месяцы
2021.04.23 12:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў