«Маці спрабавала затуліць 8-месячнае дзіця». Лік ахвяраў атакі на Адэсу дасягнуў 10


Пад заваламі ў Адэсе знайшлі целы немаўляці і маці. Жанчына спрабавала ўратаваць дзіця, затуліўшы яго сабою, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў. Лік ахвяраў удару па шматпавярховіку вырас да 10.

Пад заваламі дому ў Адэсе знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячанага дзіцяці. 3 сакавіка 2024 года.
Фота: dsns_telegram / Telegram

Расея атакавала Адэсу ў ноч на суботу. Адзін з дронаў трапіў у 9-павярховы жылы дом. Быў разбураны адзін пад’езд. Дасюль на месцы здарэння трывае ратавальна-пошукавая аперацыя.

Пад заваламі знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячнага дзіцяці.

«Маці намагалася затуліць сабою сваё дзіця. Намагалася зберагчы. Іх знайшлі ў моцных абдымках», – паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў.

Лік ахвяраў удару вырас да 10, сярод іх трое дзяцей.

У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы.

Мінабароны Расеі ўдар па горадзе не каментавала.

Фотарэпартаж
Наступствы атакі беспілотнікаў у Адэсе. Наш фотарэпартаж
2024.03.02 22:21

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў