У Ровенскай вобласці будуюць другую лінію супрацьтанкавых рвоў уздоўж мяжы з Беларуссю


У Ровенскай вобласці Украіны будуюць другую лінію вайсковых умацаванняў уздоўж мяжы з Беларуссю. Аб гэтым расказаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль. А вакол населеных пунктаў будуюць абʼекты кругавой абароны.

Будаўніцтва супрацьтанкавых рвоў у Ровенскай вобласці Украіны.
Фота: Віталь Коваль, Telegram / vitalykoval8

Віталь Коваль 3 сакавіка паведаміў, што ў працах па нарошчванні абароназдольнасці рэгіёну штодня прымаюць удзел спецыялісты мясцовых прадпрыемстваў, вайскоўцы, памежнікі і ратавальнікі з Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны.

«На мяжы з Беларуссю вельмі шмат працы. Мы кожны дзень будуем фартыфікацыйныя і інжынерныя збудаванні. Капаем другую лінію супрацьтанкавых равоў і ўзводзім загароды з тэтраідаў (спецыяльных бетонных канструкцый)», – напісаў Віталь Коваль.

Паводле кіраўніка АВА, Ровенская вобласць – адна з першых абласцей, дзе быў сфармаваны абаронны бюджэт. За кошт сродкаў 52 мясцовых грамадаў умацаванне мяжа і кругавая абарона населеных пунктаў на поўначы вобласці.

Вакол населеных пунктаў на поўначы Ровенскай вобласці будуюць умацаванні кругавой абароны.
Фота: Віталь Коваль, Telegram / vitalykoval8

У працах па збудаванню абʼектаў кругавой абароны штодня ўдзельнічаюць каля 200 чалавек з мясцовага насельніцтва і добраахвотных фармаванняў тэрытарыяльнай абароны.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў