Жанчыну, хворую на рак, арыштавалі на 20 содняў за кнігу Васіля Быкава


66-гадовая Галіна Гулянкова чытала кнігу ў электравіку разам з іншымі пенсіянерамі. Партызанскі суд Менску арыштаваў яе на 20 содняў. Цяпер Галіна ў ЦІП на Акрэсціна, піша радыё Свабода.

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў масавай акцыі паводле ч. 3. арт. 23.34 і ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі паводле арт. 23.4. Галіна Гулянкова не прызнала сябе вінаватай. Ейны сын кажа, яна заявіла, што ехала на рынак у Ждановічы, у яе была з сабою кніга Васіля Быкава. Калі яна выйшла з электравіка, на пероне да яе падышоў мужчына ў рыбацкай вопратцы, які трымаў ледабур. Ён аказаўся ўчастковым і завёў жанчыну ў аўтобус.

Артыкулы
Пра «блатных», ежу, грошы, секс і свабоду. Міхаіл Жамчужны распавёў, як палітычнаму выжыць на зоне
2021.03.03 07:39

Суддзя Міхаіл Макарэвіч не пагадзіўся прагледзець відэа з камераў назірання, нягледзячы на просьбы Галіны Гулянковай.

Першае, што жанчына запытала ў суддзі, – ці нармальна, што сталая жанчына з хворай спінай трэція содні спіць на падлозе? Суддзя Макарэвіч адказаў, што гэтае пытанне не ў ягонай кампетэнцыі.

Галіна Гулянкова – карэнная мянчанка, ветэран працы, шмат гадоў адпрацавала на прадпрыемстве «Гарызонт».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў