За наезд на даішніка пракурор просіць пакараць Аляксандра Троцкага 11 гадамі калоніі


У Менскім гарадскім судзе працягваецца працэс у справе 45-гадовага бізнесоўца Аляксандра Троцкага. Яго вінавацяць у замаху на забойства сілавіка. Пракурор Антон Цюменцаў запытаў 11 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся летась у Менску ўвечары 12 жніўня. Пры павароце на праспект Пераможцаў аўтамабіль Аляксандра Троцкага спынілі ўзброеныя людзі. Іх было каля 10 чалавек. Мужчыну загадалі выходзіць, ён адмовіўся. Тады пачалі пагражаць зброяй. Кіроўца спалохаўся і паехаў, але хутка яго спынілі, выцягнулі з аўтамабіля і моцна збілі. Таксама ў рот яму нібыта засоўвалі пісталет. Пасля гэтых падзеяў у ягоным эпікрызе пазначаныя глухата і чэрапна-мазгавая траўма.

Аляксандр Троцкі ў судзе.
Фота: Белсат

Аляксандра Троцкага судзяць у Менскім гарадскім судзе з 25 лютага. Мужчына сваёй віны не прызнае і просіць яго апраўдаць. Троцкі сцвярджае, што з’ехаў з месца, дзе яго спынілі ўзброеныя людзі, бо баяўся за ўласнае жыццё. Паводле падсуднага, ён наехаў на маёра ДАІ выпадкова і гатовы кампенсаваць нанесеную шкоду.

Hавiны
У жніўні сілавікі дасталі менчука з уласнага аўматбіля і збілі. Цяпер яму пагражае да 25 гадоў зняволення
2021.02.24 11:18

Пацярпелы Уладзімір Юраў падчас інцыдэнту атрымаў траўмы нагі, якія экспертыза прызнала няцяжкімі. Юраў запытаў 20 тысяч рублёў кампенсацыі. Пракурор пазоў падтрымаў і прасіў задаволіць яго «з улікам разумнасці», перадае радыё «Свабода».

Гэта самы суворы тэрмін, якога дамагаецца пракуратура ў сувязі са жнівеньскімі пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў. Дасюль самы вялікі тэрмін атрымаў Аляксандр Кардзюкоў, сведка забойства Генадзя Шутава у Берасці. Яму далі 10 гадоў за нібыта замах на забойства сілавіка.

Hавiны
Дачка Шутава: Абвінавацілі ні ў чым не вінаватага, ужо мёртвага чалавека. Я не чакала такога прысуду
2021.02.25 14:54

ДР belsat.eu

Стужка навінаў