У МЗС Швейцарыі патлумачылі неабходнасць прызначэння амбасадара ў Беларусь


МЗС Швейцарыі адказаў «Белсату» ў справе рашэння аб прызначэнні амбасадара ў нашую краіну. Дыпламаты растлумачылі, чаму вырашылі так зрабіць.

У МЗС Швейцарыі распавялі «Белсату», што рашэнне аб накіраванні новага амбасадара ў Менск было прынятае пасля ўважлівага разгляду многіх акалічнасцяў. Дыпламаты перакананыя, што вырашыць крызіс у Беларусі можна толькі з прыцягненнем усіх адпаведных палітычных суб’ектаў.

«Для Швейцарыі было важна заставацца прадстаўленай на самым высокім узроўні ў Менску. Такім чынам, Швейцарыя можа выканаць сваю традыцыйную і прызнаную ролю ў якасці будаўніка мастоў для міжнароднай супольнасці. Швейцарыя бярэцца за гэта з неабходнай стараннасцю і ў поўнай салідарнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і прынцыпамі», – распавялі «Белсату» ў МЗС Швейцарыі.

Не менш вострым пытаннем, як прызначэнне амбасадара застаецца пытанне ўручэння даверчых граматаў. Прадстаўнік Швейцарыі мае ўручыць дакументы Лукашэнку.

«Уручэнне даверчых грамат не зʼяўляецца актам прызнання для Швейцарыі. Акрэдытацыя амбасадара ўстанаўлівае адносіны паміж афіцыйным прадстаўніком краіны, якая накіроўвае, і дзяржавы знаходжання, якія рэгулююцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах», – кажуць швейцарскія дыпламаты.

Hавiны
Новы пасол Швейцарыі прыбудзе ў Менск у лютым
2022.02.01 18:28

На думку прадстаўнікоў МЗС у Бэрне, новы амбасадар будзе імкнуцца да таго, каб данесці да Беларусі ключавыя патрабаванні Швейцарыі. Сярод іншага, гэта вызваленне ўсіх адвольна затрыманых, расследаванне цяжкіх выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання, а таксама свабода выказвання меркаванняў.

«Міністэрства замежных спраў Швейцарыі падтрымлівае рэгулярныя кантакты з беларускімі ўладамі, каб садзейнічаць вызваленню спадарыні Наталлі Хершэ. Амбасада Швейцарыі ў Менску наведвала спадарыню Хершэ чатырнаццаць разоў, апошні візіт быў 11 студзеня 2022 года».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года многія краіны адмовіліся накіроўваць у Беларусь сваіх амбасадараў і ўручаць Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы, такім чынам не прызнаючы яго легітымнасць.

Артыкулы
Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку
2022.02.02 20:07

СВ belsat.eu

Стужка навінаў