Адваката Максіма Знака намінавалі на прэмію імя Трар'ё


Онлайн-трансляцыя аб рэферэндуме. Скрын

Намінаваць юрыста на міжнародную прэмію ў галіне правоў чалавека вырашылі Штаб Віктара Бабарыкі і Святлана Ціханоўская, паведамляе ТГ-канал Віктара Бабарыкі.

У траўні Максім Знак далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі, прэзентаваў інтарэсы Віктара ў ЦВК, быў адвакатам Марыі Калеснікавай і Святланы Ціханоўскай, падаваў скаргу ў Вярхоўны Суд на вынікі выбараў, увайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай Рады.

«Гэта не толькі выключны крок дзеля адстойвання правоў і свабод грамадзянаў, але і асабістая мужнасць Максіма – ён ведаў, што за гэта ў любы момант яго могуць арыштаваць», – адзначае Святлана Ціханоўская.

Дзясяткі тысяч беларусаў даведаліся пра свае правы дзякуючы Максіму. Ён ладзіў юрыдычныя стрымы і даступна распавядаў, як павінен працаваць закон, якія законныя метады мы маем для абароны ўласных правоў.

Максім Знак – прынцыповы адвакат і кандыдат юрыдычных навук, з 9 верасня ён застаецца ў СІЗА на Валадарскага ў Менску. Максім прызнаны палітычным зняволеным і вязнем сумлення.

МГМ, Belsat.eu

Стужка навінаў