Пасля запыту Ціханоўскай Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў


Святлана Ціханоўская накіравала ліст выканаўчаму дырэктару Google з просьбай звярнуць увагу на злоўжыванне рэжымам Лукашэнкі і сілавымі структурамі сэрвісам YouTube. Яна прывяла прыклад больш за 40 рэкламных аб’яваў з допытам палітвязняў і прызнаннямі на камеру. Амерыканская кампанія адрэагавала на зварот.

Аляксандр Багданаў на «пакаяльным» відэа. Скрыншот: zheltyeslivy / Telegram

Святлана Ціханоўская па прапанове сябраў Каардынацыйнай Рады, а таксама семʼяў палітвязняў 21 снежня звярнулася да выканаўчага дырэктара Google з просьбай звярнуць увагу на злоўжыванне сілавікамі сэрвісам YouTube, на якіх яны рэкламуюць відэа з допытамі палітвязняў.

Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу, што прымусовыя паказанні ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў кваліфікуюцца як катаванне. Яна заклікала прыняць меры для таго, каб спыніць дэманстрацыю такіх ролікаў.

Віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхатыя адрэагаваў на зварот Святланы Ціханоўскай.

«Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых абʼяваў, і будзем ужываць аўтаматызаваныя правілы для папераджальнага маркіравання любых створаных новых абʼяваў і ўключэння ў іх мэтавыя старонкі і/або відэа ролікі, якія парушаюць правілы. Гэта азначае, што любыя зноў створаныя абʼявы, якія адносяцца на адны і тыя ж мэтавыя старонкі ці відэа, не будуць зʼяўляцца на нашых платформах», – адказалі ў Google.

Таксама прадстаўнік Google прапанаваў зладзіць сустрэчу з камандай Ціханоўскай, каб падобнай сітуацыі ў будучыні не было.

Артыкулы
«Душылі пакетам, рэзалі скуру на пятах». Анархіст «групы Аліневіча» распавёў пра катаванні пасля затрымання
2021.12.28 14:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў