Менчука аштрафавалі на 1450 рублёў за араматычную свечку ў вакне


Свечку ў вакне заўважылі 12 лістапада, суд быў 10 снежня, але толькі ў пачатку студзеня мужчына атрымаў пастанову суду, якой падзяліўся з «Белсатам».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Падобны здымак чытач прыслаў «Белсату»: у адным з вокнаў разглядзелі «свечку-пікет». На гэтым фота – жылы дом у Маскве, Расея.
Фота: Vladimir Varfolomeev / Flickr, CC BY-NC 2.0

Паводле міліцэйскага пратаколу, мужчына вечарам 12 лістапада «з мэтай публічнага выражэння сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства – пікетаванне, на правядзенне якога не быў атрыманы дазвол Менгарвыканкаму, шляхам размяшчэння на лоджыі запаленай свечкі для дэманстрацыі грамадзянам».

Мужчына не прызнаў сваёй віны і растлумачыў, што не праводзіў «масавага мерапрыемства». Аднак суд паверыў сведку-міліцыянту ў балаклаве, які выступаў праз відэасувязь.

Ператрус у мужчыны не праводзілі. Доказам «несанкцыянаванага мерапрыемства» было фота, якое сілавікі зрабілі на тэлефон.

Для «Белсата» мужчына зрабіў падобнае фота: дзясяткі вокнаў высотнага жылога дома, у палове якіх запаленае святло. У адным з такіх вокнаў на другім дзясятку паверхаў сілавікі разглядзелі «свечку-пікет», хоць з такой вышыні цяжка разабраць, што ў вакне з’яўляецца крыніцай святла.

Суд не знайшоў абцяжарвальных абставінаў, «улічыў характар і ступень грамадскай шкоднасці» і тое, што падсудны гадуе малалетняе дзіця.

Hавiны
Базавую велічыню паднялі да 32 рублёў. Колькі цяпер будуць штрафы
2022.01.01 14:37

Вынік – штраф у 1450 рублёў (50 базавых велічыняў (палова ад максімальна магчымага паводле арт. 24.23 КаАП РБ). Абскарджваць штраф мужчына не збіраўся: «у РУУС далі зразумець, што шанцаў практычна няма, магу толькі пагоршыць стан».

З падобнай прычыны, за свечку ў вакне ў гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі, у снежні пакаралі 5-дзённым арыштам супрацоўніцу Акадэміі навук. Ейнаму мужу патлумачылі, што тады сілавікі «ездзілі і фоткалі ўсе вокны са свечкамі».

Hавiны
Як сілавікі беспакарана забіваюць беларусаў: кажуць пра суіцыды і хваробы, садзяць сведкаў
2022.01.03 19:09

АА belsat.eu

Стужка навінаў