У беларускіх банках выраслі стаўкі на крэдыты. На якія і наколькі?


Шэраг беларускіх банкаў перагледзеў працэнтныя стаўкі на некаторыя крэдыты, у тым ліку на нерухомасць, піша Zerkalo. Адбылося гэта ў выніку рашэння Нацбанку павысіць з 1 снежня разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), якія не павінны перавышаць банкі, калі выстаўляюць працэнтныя стаўкі на крэдыты.

Галоўны офіс Белгазпрамбанку.
Фота: belsat.eu

Гэтак, «Белаграпрамбанк» павысіў працэнтныя стаўкі «практычна па ўсіх крэдытах». Напрыклад, пазыку на будаўніцтва і куплю нерухомасці ён цяпер выдае пад 10,9 % гадавых у першыя 180 дзён, а са 181-га – пад 14,6% (было 9,9 % і 14,1 % адпаведна).

«Белгазпрамбанк» па крэдыце «Хутка наваселле» ўзняў са 181 дня працэнтную стаўку з 14,2 % да 14,5 %.

«Банк БелЗЭБ» з 1 снежня падняў стаўкі па крэдыце «На куплю першаснага і другаснага жылля» да 15,25 % гадавых. Раней яна складала 14,61 % гадавых. Аднак банк знізіў працэнтныя стаўкі па крэдыце на спажывецкія патрэбы.

Hавiны
Стаўкі па крэдытах вырастуць: Нацбанк павысіў велічыні стандартнай рызыкі на снежань
2023.11.27 12:40

Нацбанк павысіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, якія будуць дзеяць у снежні. На гэтыя лічбы павінны арыентавацца банкі, калі выстаўляюць адсоткавыя стаўкі для крэдытаў, РВСР нельга перавышаць. На снежань РВСР для фізічных асобаў будзе на ўзроўні 15,25 % (цяпер – 14,61 %), а для юрыдычных асобаў – 10,99 % (цяпер – 10,82 %).

Да гэтага Нацбанк цягам 5 месяцаў утрымліваў на адным і тым жа ўзроўні паказнікі стандартнай рызыкі. Перад тым з пачатку года рэгулятар паслядоўна зніжаў РВСР.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў