Беларускія рыбакі вырашылі, што ўжо можна выходзіць на лёд. Траіх паспелі выратаваць


Раніцай 2 снежня ў Менскай вобласці выратавалі ўжо траіх рыбакоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Гэтак, паблізу аграгарадку Навасёлкі Пухавіцкага раёну ратавалі двух мужчынаў, якія на адлегласці 30 метраў ад берагу трымаліся на паверхні лёду. Пры дапамозе драбіны, ратавальнага кола і вяроўкі іх дасталі на бераг. З папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» іх даставілі ў больніцу.

Таксама на Смалявіцкім вадасховішчы быў выратаваны мужчына, які праваліўся пад лёд.

Ратавальнікі нагадваюць, што выходзіць цяпер на лёд небяспечна для жыцця. Мінімальна бяспечная таўшчыня лёду складае 7-10 сантыметраў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў